АНЛАЙН ЗАНЯТКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Дарагія сябры! Наша родная мова -- беларуская. Мы вельмі любім яе і вельмі ўдзячны нашым вучням, калі яны выбіраюць беларускую мову для вывучэння.
Наша каманда распрацавала некалькі нетрывіальных курсаў, каб вывучаць родную мову было весела і цікава.
Курсы разлічаны, як на на дзяцей рознага ўзросту, так і на дарослых.
Каму яны падыходзяць:
Кожны з Вас знойдзе сваю группу па ўзроўню ведаў і інтарэсах, або зможа наведваць індывідульныя заняткі. Нашы выкладчыкі - беларускія акторы, філолагі і педагогі з вялікім вопытам працы, анлайн ў тым ліку.
Калі ласка, выбірайце і запісвайцеся!
Пан Цыбулька чакае і будзем сябраваць па- беларуску!.
Праграмы
Гэта праграма для тых, хто жыве па-за межамі Беларусі і чые дзеці ўжываюць альбо хацелі б ужываць беларускую мову ў штодзённым жыцці.
Узрост 4-10 гадоў.
У нашай групе :
• мы размаўляем па-беларуску на розныя побытавыя тэмы;
• разбіраем новыя словы з дапамогай малюнкаў;
• гуляем у гульні са словамі;
• атрымоўваем творчыя заданні на дом, каб было, чым хваліцца пры сустрэчы!
• вучымся складваць сказы на беларускай мове;
• самі сачыняем гісторыі;
• абмяркоўваем любімыя мультфільмы, кнігі, цацкі і г.д;
• маем сваю суполку ў сацсетках, дзе абменьваемся карыснай інфармацыяй (спасылкі на мульцікі, малюнкі, артыкулы, падручнікі!)
У выніку дзеці вывучаюць новыя словы, развіваюць камунікацыйныя здольнасці, маюць магчымасць абмяркоўваць любімыя рэчы з адналеткамі, набываюць упэўненасць, калі бачаць дзяцей, якія таксама размаўляюць па-беларуску!
Нашая школа створаная для дзяцей-білінгваў, таму мы разумеем асаблівасці развіцця гэтых дзетак.Мы робім дыферынцыйны падыход у адпаведнасці з валоданнем беларускай мовы і ўзростам. У групе да 5-ц і дзяцей.
У любым разе сумна не будзе!
Давайце ж сябраваць па-беларуску!
Працягласць заняткаў: 45 хвілін..
Запрашаем падлеткаў на ўнікальны курс Генадзя Гатоўчыца. Ён вядзе акцёрскае майстэрства і блогерства ў дзяцей 8-14 гадоў. Генадзь лёгка знаходзіць агульную мову нават са складанымі, закрытымі дзецьмі, хоць сам лічыць, што такіх не бывае. Па адукацыі Генадзь акцёр тэатра і кіно. Скончыў беларускамоўны курс Мазынскага БДАМ у Мінску, працаваў у беларускамоўным тэатры "Дзя--я?". За яго плячыма 37 кінапрац. Ён здымаўся ў такіх вядомых фільмах як "Вольф Месінг», «Каменская», «Мухтар»" і г.д. але асаблівае задавальненне Генадзь атрымлівае, калі дзеліцца сваімі ведамі ў акцёрскай прафесіі з дзецьмі і падлеткамі. Ужо 20 гадоў як ён выкладае дзецям.
Генадзь перакананы, што акцёрскія навыкі неабходны і ў штодзённым жыцці. Бо гэта не толькі выкананне ролі, але выразная прыгожая гаворка, гучны пастаўлены голас, смеласць, упэўненасць, уменне падаць сябе, выдатная памяць і творчае мысленне. «Акторам можаш ты не быць, але гучна размаўляць абавязаны» – дэвіз Генадзя. І новыя рэаліі дыктуюць новыя ўмовы - прафесія блогера становіцца ўсё папулярней. Многія дзеці хочуць паспрабаваць сябе ў гэтай якасці. Як прыдумаць ролік, напісаць сцэнар, агучыць тэкст, выбраць удалы ракурс і зняць сябе - гэтаму таксама Генадзь вучыць на занятках. План урока такі:
Пасля заняткаў даецца невялікае дамашняе заданне, а ролікі дзяцей Генадзь манціруе ў міні-фільмы і высылае на памяць.
Вучні Генадзя - гэта дзеці-білінгвы з усяго свету, якія сябруюць і, вядома, пашыраюць слоўнікавы запас беларускай мовы на неардынарных занятках. У групе да 5-ці дзяцей.
Працягласць заняткаў: 50 хвілін.
Рэпетытар па беларускай мове і літаратуры.
Калі Вы шукаеце больш акадэмічныя заняткі па беларускай мове і літаратуры, або жадаеце займацца індывідуальна, запрашаем Вас на індывідуальныя ўрокі па беларускай мове і літаратуры. На занятках:
Праграмма заняткаў залежыць ад вашых пажаданняў і узроўня ведаў дзіця. На занятках пануе атмасфера павагі і дабразычлівасці.
Узрост: 5-16 гадоў. Працягласць заняткаў: 45 хвілін.
Пішыце Нам, калі жадаеце забраніраваць першы бясплатны занятак!
Нашы кантакты
Не саромейцеся пісаць нам. Мы вельмі любім мець зносіны з нашымі кліентамі.
pomidor@studio-chipolino.com